Свята роднай мовы

26 лютага ў беларускамоўны чацвер у школе адбылося Свята роднай мовы. У мерапрыемстве удзельнічалі вучні 6-10 класаў, якія прынялі актыўны ўдзел у гульні перакладчыкаў “Лепшы знаўца роднай мовы” і віктарыне ” Беларусь мая сінявокая”. Гэта выклікала жывую цікавасць і дазволіла ў невымушальнай форме выявіць сапраўдныя веды вучняў. Удзельнікі свята чыталі вершы беларускіх класікаў літаратуры, спявалі беларускія песні, складалі прыказкі і прымаўкі на роднай мове. Яскравай падзей свята стала выступленне школьнага батлеечнага тэатра “Валошкі”, які прадставіў прэм’реру казкі “Матуля, дарагая мая…”, прысвечаную 2026 году, як Году беларускай жанчыны. Правядзенне свята садзейнічала захаванню культурнай спадчыны і развіццю маўленчай культуры вучняў. Яно яшчэ раз даказала, што беларускае слова жыве і будзе жыць, пакуль мы яго чуем і гаворым на ім.

Обсуждение закрыто.