Літаратурна – музычная кампазіцыя “Не змоўкне голас песняра”

У 8 “Б” класе адбылася літаратурна – музычная кампазіцыя “Не змоўкне голас песняра”, прысвечаная 140-ой гадавіне з дня нараджэння Якуба Коласа. На мерапрыемстве вучні ўспомнілі самыя значныя моманты жыцця і творчасці пісьменніка, зрабілі віртуальную экскурсію ў мінскі музей імя Я. Коласа. Кожны вучань прачытаў на памяць радкі з любімых вершаў народнага пісьменніка. Цікавай атрымалася тэатральная пастаноўка пра маленства Я. Коласа.

Обсуждение закрыто.