Беларуская прызба: “Традыцыі Беларусі”

17 студзеня – Дзень роднай мовы. Вучні 9 “А” класа прымалі ўдзел у адкрытым мерапрыемстве “Беларуская прызба: “Традыцыі Беларусі””, якое падрыхтавала і правяла выхавацель групы падоўжанага дня Гункевіч Т.А. Галоўная мэта мерапрыемства –  паглыбленне ведаў вучняў аб беларускіх традыцыях, выхаванне павагі да гістарычнага мінулага Беларусі.

Вучні пазнаёміліся з беларускімі традыцыямі і звычаямі, даведаліся пра старадаўнія беларускія арнаменты на ручніках і адзенні, а таксама пра ежу, якая была на сталах на Каляды. Напрыканцы мерапрыемства вучням і гасцям было прапанавана печыва з прадказаннямі.

Обсуждение закрыто.