Размаўляем па-беларуску

18.04.2024

18 красавiка у́ 5 “Б” класе адбылася вiктарына “Мая Беларусь”. Вучнi з задавальненнем прымалi у́дзел у конкурсах,разгадвалi рэбусы i адказвалi на пытаннi. А так сама пазналi многа новага i цiкавага пра сваю Радзiму.

21.03.2024

21 сакавiка у́ 6 “А” класе адбылася выстау́ка дзiцячых малюнкау́ па творах Еу́дакii Лось, прысвечаная да 95- годдзя з дня нараджэння паэтэсы.Вучнi пазнаёмiлiся з фактамi яе жыцця, творчасцю, з задавальненнем чыталi вершы i малявалi малюнкi да спадабау́шыхся творау́.

14.03.2024

У 7 б класе 14.03 прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопiса ” На мове роднай…” , да 70- годдзя з дня нараджэння Мiколы Мятлiцкага. Дзецi пазнаемiлiся з фактамі з жыцця пiсьменнiка, яго творамi. Вучнi чыталi вершы: ” Балада вяртання”, ” Няправiльныя санкi” и iнш., пазнаемiлiся са зборнiкамi ” Мой дзень зямны” i таксама з унiкальнай з’явай у беларускай паэзii- са зборнiкам ” Бабчын”- своеасаблiвым помнiкам мёртвай вёсцы, загубленай Чарнобылем. Праудзiвая паэзiя пiсьменнiка заўседы будзе патрэбна людзям.

07.03.2024

У 7 “А” класе прайшла гутарка-разважанне “Мая матуля лепшая ў свеце”. Мы з дзецьмі наведалі бібліятэку. Гаварылі пра маці як пра самага роднага чалавека уў жыцці кожнага з нас. Расказвалі вершы, успаміналі прыказкі, кожны падзяліуся расказам пра сваю маці.
Мама… Якое гэта простае і адначасова дзіунае слова для кожнага з нас!

29.02.2024

У 8 “Б” класе прайшло мерапрыемства , прысвечанае 105- годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Міколы Лупсякова. Вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка : пайшоўшы ў дарослае жыццё , ён на ўласнай скуры адчуў усю жудасць вайны , узбагаціўся неабходнымі ведамі і ў выніку рэализаваў свой талент тварыць , сябраваць , жыць. Чараўнік у слове , вандраўнік у жыцці

15.02.2024

15.02.2024г у 9 “Б” класе была праведзена гульня-подарожжа “Даваи́це ганарыцца, што мы беларусы”. У ходзе гульнi вучнi пашырылi веды пра культуру i традыцыi беларускага народа, пазнаёмiлiся з асаблiвасцямi геаграфiчнага становiшча Беларусi.

08.02.2024

8 лютага у́ 9 “А” класе адбылася iнтэлектуальна-пазнавальная гульня “Земля пад белымi крыламi”. У гульне прымалi у́дзел таксама вучнi 9 “Б”i 5 “А” класау́. Мерапрыемства у́яу́ляла сабой вандроу́ку па наступным прыпынкам: “Цiкава ведаць”, ” Смак роднай мовы”, “Нашы святы”, ” Мастакi”, дзе вучнi размау́лялi на роднай мове, адгадвалi загадкi, успамiналi беларускiя народныя святы, чыталi вершы, малявалi вобраз роднай Беларусi пры дапамозе слоу́.

01.02.2024

У 10 “Б” класе сумесна з работнікамі бібліятэкі імя У. Леніна прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “ Ад літары да слова. Ад слова да мовы”,  да 110- годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Вучням распявадалі пра факты з жыцця пісьменніка, акцэнтавалі ўвагу на яго адносінах з Магілёвам. Дзеці чыталі вершы, слухалі музычныя кампазіцыі. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9 “А” класа. Для ўсіх была падрыхтавана кніжная выстаўка.

25.01.2024

Вучні 10 “А” і 10 “Б” класа прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве прысвечанам 120-годдзю са дня нараджэння А. Якімовіча, якое праходзіла ў Цэнтральнай бібліятэцыімя К. Маркса. Дзеі прынялі ўдзел у вусным часопісе, глядзеі відэа апавяданне “Аладі”, з маленьких частак збіралі вершы. Таксама пазнаёміліся з выставай кніг А. Якімовіча.

18.01.2024

У 1″Б” прайшло мерапрыемства прысвечанае 100-годдзю са дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча Алеся Савіцкага “Віртуальная выстава” Толькі мужны дасягае мэты”. Пад час мерапрыемства дзеці змаглі не толькі пазнаёміцца з жыццёвым шляхам пісьменніка, а таксама паслухаць казкі, якія Алесь Савіцкі напісаў менавіта для маленькіх слухачоў.

11.01.2024

У 2 “А” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае да 125 – годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Міхася Лынькова. Дзеці пазнаеміліся з біяграфіяй пісьменніка, яго творамі. Цікавым для вучняў было разглядаць кнігі, выданыя ў ранейшыя гады. Таксама дзеці з зацікаўленнасцю паглядзелі ўрывак кінафільма па твору М. Лынькова “Міколка-паравоз”

У 2 “Б” класе прайшло падарожжа па творчасці Міхаіла Ціханавіча Лынькова «З пражытых год….», прысвечанае да 125-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй беларускага пісьменніка і з яго творчасцю, а таксама даведаліся пра шмат цікавых фактаў з яго жыцця.

21.12.2023

У 3 “Б” класе была прaведзена лiтаратурная гадзiна “Чытаем на роднай мове”. Вучнi чыталi вершы беларускix пicьменнiкаў пра зiму. Пазнаёмiлicя з прыкметамi зiмы. Размаўлялi пра зiмовыя гульнi, складалi прыказкi i прымаўкi , разбiралi прыкметы i павер’е. Цiкава i весела прайшоў конкурс загадaк. На прыканцы мерапрыемства самыя актыўныя вучнi aтрымалi прызы.

У 3 “А” класе прайшла літаратурная гадзіна “ Чытаем на роднай мове”. Вучні пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, чыталі вершы.

14.12.2023

У 4 «Б» класе прайшла інтэрактыўная гульня “Сакрэты бедарускай мовы”. Мэтай мерапрыемства з’яўлялася прывіцце дзецям кахання і павагі да роднай мовы, пашырэнне кругагляду, авалоданне вучнямі правільным беларускім вымаўленнем. Пад час гульняў было весела і цікава. Яны з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях, выконвалі розныя заданні, малявалі беларускі касцюм і называлі дэталі адзення.

07.12.2023

7 снежня ў 4 “А” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае прыродзе роднага краю “Лясы Беларусі”. Вучні адгадвалі загадкі, рэбусы пра жывёл, апісвалі звычкі лясных жыхароў. Асаблівая ўвага надавалася неабходнасці аховы жывёл. На працягу ўсяго мерапрыемства ў класе гучала музыка беларускіх кампазітараў, меладычныя спевы птушак.

30.11.2023

У 5″Б” класе прайшло літаратурнае падарожжа “У краіне казак”.
Мэтай гэтага падарожжа было: пашырыць уяўленні дзяцей аб вуснай народнай творчасці, выклікаць жаданне чытаць беларускія народныя казкі, разважаць над прачытаным. Садзейнічаць фарміраванню чытацкіх уменняў і навкаў. Выхоўваць любоў і павагу да роднага краю, да роднай літаратуры, развіваць мову вучняў. Садзейнічаць выхаванню дабрыні, узаемадапамогі, міласэрнасці, працавітасці, сумленнасці. Вучыць разважаць, параўноўваць, супастаўляць.

23.11.2023

У 5 “А” класе прайшоў занятак па папулярызацыі беларускай мовы ў форме моўнага турніра “Далучыся да роднай мовы”. Каманды прадэманстравалі свае веды па беларускай мове праз конкурсы: “Лінгвістычнае лато”, “Перакладчыкі”, ”Веру-не веру”. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню любові і павагі да роднай мовы, жаданню яе глыбей вывучаць.

16.11.2023

“У вянок памяцi Яугенii Янiшчыц” – пад такой называй прайшло лiтаратурнае свята да 75-годдзя з дня нараджэння знакамiтай беларускай паэтэсы Яугенii lосiфауны Янiшчыц. Вучнi вандравалi па жыццi i творчасцi пiсьменнiцы. Чыталi вершы паэтэсы. Глыбока чалавечная, праўдзiвая i светлая паэзiя Яугенii Янiшчыц заўседы будзе патрэбна людзям.

09.11.2023

9 лістапада да 90-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка ў 6 “Б” класе адбыуся літаратурны час “Вобразны свет Вячаслава Адамчыка”. Класный кіраўнік распавяла аб жыцці і творчасці пісьменніка, паведаміла цікавыя факты з яго жыцця, пазнаёміла з кніжнай паліцай “90 год з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка”.

26.10.2023

26 кастрычніка ў 7 “Б” класе ў рамках папулярызацыі беларускай мовы прайшла вандроўка «На вуліцах роднага горада». Навучэнцы напярэдадні здзейснілі шпацыр па магілёўскіх вулачках, якія знаходзяцца ў цэнтры горада, праслухалі гістарычныя факты, сфатаграфаваліся на фоне будынкаў, якія ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. А на другім этапе падарожжа адбылася фота – віктарына “Дзе і калі?”. Навучэнцы з захапленнем адказвалі на пытанні, стварылі калаж. У завяршэнні вандроўкі з дапамогай карты горада кожны змог знайсці сваю вуліцу, на якой ён жыве.

19.10.2023

19 кастрычніка ў рамках беларускамоўнага чацвярга, у 7 “А” класе адбылося выхаваўчае мерапрыемства “У вашых творах – Ваша сэрца”, прысвечанае 110- годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, паэтэсы Эдзі Агняцвет. Яна была цікавай, таленавітай, неадназначнай. Яе любіў і шанаваў Якуб Колас. У дзяцінстве ёй зачытваўся будучы галоўны рэдактар “Вясёлкі” Уладзімір Ліпскі. Да яе вельмі востра ставіўся Станіслаў Шушкевіч. Эдзі Агняцвет з аднолькавай лёгкасцю складала вершы для дзяцей і любоўную лірыку, патрыятычныя паэмы і балючыя вершы, дзе з горам згадвала пра сталінскія часы.
Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю вядомай паэткі, яе кнігамі. Дзяўчынкі і хлопчыкі чыталі вершы: “Свята кнігі”, “Музыка лесу”, “Твая настаўніца” і інш. А жартоўны верш “Параска і падказка” цудоўна праінсцэніравалі. У канцы мерапрыемства многія з дзяцей узялі кнігі паэткі дадому, каб больш уважліва перачытаць.

12.10.2023

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культурнай спадчыны нашай зямлі 12 кастрычніка ў 8 “Б” класе адбыўся літаратурны кірмаш “Беларусь у легендах і паданнях”. Мерапрыемства спрыяла пашырэнню цікавасці да культуры і гісторыі свайго краю.
Мастацкія вобразы легенд і паданняў дапамаглі зразумець вучням характар, каштоўнасці, асаблівасці побыту нашых продкаў, а таксама ўнеслі пэўную гістарычную інфармацыю аб роднай зямлі.

04.10.2023

4 красавіка  ў рамках беларускамоўнага чацвярга , у 8 “А” класе адбылося выхаваўчае мерапрыемства : літаратурна-музычная кампазіцыя “Прымі падзяку, настаўнік!”.

Дзень настаўніка- гэта сусветнае свята. Дата святкавання ў розных краінах вар’іруецца, але сутнасць застаецца адна: у гэты дзень вучні прыносяць падзяку настаўнікам за іх цярпенне, працу і жаданне перадаць свае веды, навучыць і выхаваць.

28.09.2023

“Славутыя людзі зямлі беларускай”. Так называўся беларускамоўны чацвер, які адбыўся ў 9 “Б” класе. На мерапрыемстве вучні атрымалі веды пра выдатных гістарычных асоб нашай беларускай зямлі. Цікава і займальна прайшла віктарына ” Адгадай пісьменніка”, дзе па прачытаным ўрыўкам з літаратурных твораў вучні ўзгадвалі аўтара. Цікавасць выклікала і прэзентацыя кнігі Уладзіміра Бутрамеева “Славутыя людзі зямлі беларускай”.

22.09.2023

22 верасня ў рамках беларускамоўнага чацвярга ў 10 “Б” класе прайшла лiтаратурная гасцёўня, прысвечаная 110- годдзю з дня нараджэння вядомага паэта- рамантыка, празаiка, публiцыста i крытыка Сяргея Грахоўскага, якi заýсёды быў на пярэднiм краi падзей. Жыццё паэта-вялiкае, трагiчнае i прыгожае, знiтаванае з жыццём i  выпрабаваннямi Бацькаўшчыны на нялёгкiх, пакручастых шляхах нашай гiсторыi, i нягледзячы на на ўсе жыццёвыя выпрабаваннi, Сяргей Грахоўскі застаўся беларусам,  чалавекам i паэтам#размаўляйпабеларуску

14.09.2023

Па чацвяргам мы працягваем размаўляць па-беларуску. 8 верасня споўнілася 85 год з дня нараджэння Анатоля Грачанікава, беларускакга пісьменніка і перакладчыка. У 10 “ А” класе з мэтай выхавання у вучняў павагі да беларускай мовы, пашырэння ведаў аб жыццевым і творчым шляху знакамітага беларуса адбыўся вусны часопіс, прысвечаны пісьменніку. Вучні пазнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі таленавітага друкара і асталіся у захапленні ад яго твораў. З цікавасцю падлеткі дэкларавалі вершы пад гукі беларускай музыкі і выконвалі займальныя заданні, падрыхтаваныя класным кіраўніком.

07.09.2023

Пачаўся новы вучэбны год і мы зноў працягваем праводзіць, стаўшыя ўжо традыцыйнымі, “Моўныя хвілінкі”. Так, 7 верасня 2023 года, у 9″А” класе прайшоў інформ-дайджэст прысвечаны Дню беларускага пісьменства, які адзначаецца ў першую нядзелю верасня. На гэтым мерапрыемстве вучні ўспомнілі асветнікаў беларускай мовы. Даведаліся, што ў гэтым годзе святу споўнілася 30 год, а адзначалі яго ў г.Гарадок Віцебскай вобласці. Пад час мерапрыемства пазнаёміліся с біяграфіяй Ефрасіні Полацкай, праглядзелі відэа-ролік пра жыццё і дзейнасць беларускага “Златавуста” Кірыла Тураўскага, а таксама даведаліся, што ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у г. Мінск, на выставе “Таямніцы беларусскай пісьменнасці”, да 1 кастрычніка можна пазнаёміцца з пісьмовымі прыстасаваннямі гістарычназначных, знакамітых людзей Беларусі. У канцы мерапрыемства, разам з вучнямі, абмеркавалі важнасць ведання гісторыі беларускай пісьменнасці і яе значнасці ў нацыянальнай самасвядомасці.

04.05.2023

4 мая ў 4 “Б” класе адбыўся беларускамоўны занятак “Зямля, дзе пачаўся мой лёс”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкi Маўра. Вучнi паглядзелi прэзентацыю, пазнаёмiлiся з бiяграфiяй пiсьменнiка, яго творчасцю. Чыталi ўрыукi з яго твораў: “Багiра”, “Палескiя рабiнзоны” i iнш. Мерапрыемства было напраўлена на развiццё цiкавасцi да роднай мовы, пазнавальнай актыўнасцi.

27.04.2023

27 красавіка ў 4 “А” класе прайшло мерапрыемства “Таямніцы роднай мовы”. Вучні праверылі свае веды і памяць, адказваючы на ​​пытанні віктарыны аб сваёй роднай мове! Вядома ж, яны прыгадалі беларускіх аўтараў і даведаліся некалькі новых слоў ад сумеснага чытання кнігі аб родным горадзе Магілёве!

20.04.2023

Родная мова — выток багацця душы. Яна надзвычай каштоўная, бо ў ёй — і бацькоўскі скарб, і матчына песня, і наша спадчына… Віктарына “Беларусь у маім сэрцы” дапамагла вучням 5 “Б” класа пашырыць і замацавать веды аб роднай Беларусi. Вучнi паглядзелі відэаролік аб нашай краіне, адказалi на пытаннi. Наведалі такія станцыі як: “Тая, што зараз Беларуссю завецца”, “Культурная спадчына”, ” Беларусь пад сонцам стагоддзяў”. Пазнаёмiлiсь з гісторыка-культурнай спадчынай і багаццем Беларусі.

13.04.2023

У рамках правядзення дня беларускай мовы вучнi 5 “А” класа падрыхтавалi i правялi ,”Карагод вяселых прыгод'”- лiтаратурныя чытаннi да Мiжнароднага дня дзiцячай кнiгi. Перад правядзеннем мерапрыемства праведзена падрыхтоучая работа: вучнi 5 “А” класа пабывалi ў розных бiблiятэках горада. Пазнаёмiлiся з лiтаратурай беларускiх пiсьменнiкаў, часопiсамi i выданнямi беларускiх аўтараў. У час мерапрыемства дзецi паказалi, што яны добра ведаюць беларускую мову, якая ззяе самацветамi ўсiх колераў:  вершамi, прыказкамi i прымаўкамi, казкамi i загадкамi, гульнямi i карагодамi. Дзецям было цiкава i весела.

06.04.2023

6 красавіка ў 6 “Б” класе прайшоў конкурс на лепшага чытальніка вершаў ” Спатканне” да 80- годдзя з дня нараджэння Мар’яна Дуксы. Вучні пазнаёміліся з творчасцю і біяграфіяй пісьменніка, з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсе на лепшага чытальніка. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню цікавасці да роднай мовы і культуры, развіццю пазнавальнай актыўнасці.

23.03.2023

23 сакавіка у 6 «А» класе прайшло завочнае падарожжа “Радзіма мая дарагая, ты ў шчасці жаданым жыві!” да 105-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы. Вучні пазнаёміліся с творчасцю і біяграфіяй пісьменніка, з задавальненнем пачыталі яго творы.

16.03.2023

Сёння 16 сакавіка ў 7 “Б” класе адбылася літаратурная гасцёўня, прысвечаная 75- годдзю з дня нараджэння Генадзя Пашкова. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым шляхам паэта і з яго творчасцю.

09.03.2023

9 сакавіка ў 7 “А” класе прайшоў беларускамоўны занятак: кнiжны прагляднастрой “Пра вясну, каханне, прыгажосць”. Сямікласнікі загадзя выбралі вершы, якія абыгралі творча. Адсюль мы даведаліся, што за пара вясна, пра што яна спявае. Пагаварылі аб школьным каханні. Кожны з вучняў выказаўся аб тым, што для іх прыгажосць.

02.03.2023

2 сакавіка ў 8 “Б” класе была праведзена лiтаратурная гасцёу́ня “Не пакiдайце мовы нашай”, прысвечаная да сусветнага дня пiсьменнiка, дзе вучнi азнаёмiлiся з жыццём i творчасцю вялiкiх класiкау́ Беларусский лiтаратуры.

23.02.2023

23 лютага ў 8 “А” класе адбылася лiтаратурная гасцёўня “Ён перщы сеяў зярняты…”, прысвечаная да 215-годдзя з дня нараджэння Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча. Вучнi пазнаёмiлiся з творчасцю заснавальнiка нацыянальнай драматургii, тэатра, першага класiка беларускай лiтаратуры.

16.02.2023

16 лютага ў 9 “Б” класе прайшло завочнае падарожжа “Жыве памiж намi дудар наш…”, прысвечанае да 215-годдзя з дня нараджэння Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча, дзе вучнi пазнаёмiлiся з жыццём i творчасцю вялiкага класiка беларускай лiтаратуры, драматурга, паэта i тэатральнага дзеяча. Яму першаму з беларускiх лiтаратараў ХIX стагоддзя ўдалося дасягнуць у сваёй творчасцi такiх вяршынь, якiя вiдаць праз гады.

 

09.02.2023

З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага публіцыста, навукоўца і настаўніка Максіма Гарэцкага ў 9″ А” класе быў праведзены вусны часопіс пад назвай” Ён думкай і словам служыў Беларусі”, прымеркаваны да 130- годдзя з дня нараджэння драматурга- класіка айчыннай літаратуры.
Падчас мерапрыемства гучалі урыўкі твораў М. Гарэцкага ў выкананні вучняў. Сярод іх – аповесці “Дзве душы” і “Ціхая плынь”. У відыяпрэзентацыі дэманстраваліся фотаздымкі дзіцячых і юнацкіх гадоў драматурга, матэрыялы прысвечаныя яго спадчыне і навуковай дзейнасці дапоўнілі ўяўленні вучняў пра шматграннасць творчай асобы аўтара. Вучні прызналіся, што па-новаму адкрылі для сябе творчасць таленавітага празаіка і ў захапленні ад яе.

02.02.2023

2 лютага ў рамках правядзення дня беларускай мовы для вучняў 10 “Б” класа была арганiзавана лiтаратурная гасцёўня “Мой лёс злажылi без мяне…”, да 130-годдзя з дня нараджэння Максiма Гарэцкага. Вучнi пазнаёмiлiся з бiяграфiяй i творчасцю беларускага лiтараведа, пiсьменнiка, фалькларыста.

26.01.2023

26 студзеня у́ рамках правядзення дня беларускай мовы для вучняу́ 10 “А” класа было арганiзавана завочнае падарожжа “Я ад дрэва твайго лiсток”…, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння Навума Гальпяровiча. Вучнi пазнаемiлiся з бiяграфiяй i творчасцю беларускага паэта, публiцыста i журналiста, з задавальненнем пачыталi яго вершы.

19.01.2023

19 студзеня ў 1 «Б» класе прайшло цікавае мерапрыемства – літаратурнае падарожжа “У краіне казак”, на якім вучні з захапленнем узгадвалі сюжэты казак, імёны літаратурных герояў, адгадвалі загадкі. Мерапрыемтства садзейнічала фарміраванню цікавасці да роднай мовы і культуры, развіццю кемлівасці і дапытлівасці.

12.01.2023

12 студзеня паміж вучнямі 2 “А” і 2 “Б” класаў прайшоў моўны турнір “ Далучыся да роднага слова”. Мерапрыемства было накіравана на развіцце пазнавальнай актыўнасці, фарміравання умення працаваць у камандзе, выхаванні павагі і любові да роднай мовы.

22.12.2022

22 снежня вучні 3″А” і 3″Б” класа прынялі ўдзел у захапляючыся падарожжы “Па старонкам любімых кніг”. Дзеці вандравалі па старонках любімых кніг, дзе жывуць добрыя казкі і персанажы і выконвалі розныя заданні. Закончылася падарожжа на тэатральнай старонцы. Вучні праінсцэніравалі казку “Церамок”.  На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці былі актыўны, захоўвалі цікавасць, адчувалі радасць ад творчага супрацоўніцтва.

15.12.2022

У 4 класе прайшла літаратурная гасцёўня прысвечаная да 75-годдзя з дня нараджэння Алеся Разанава. Дзецям былі прапанаваны цікавыя біяграфічныя звесткі пра аўтара. І знаёмства з некаторымі творамі.

 

08.12.2022

У рамках правядзення дня беларускай мовы, вучнi 5 “А” класа падрыхтавалi i правялi мерапрыемства “Зiмушка- зiма”. Дзецi чыталi вершы беларускiх паэтаў пра зiму i зiмовыя цуды, разглядалi зiмовыя малюнкi. Разам з выхавацелем упрыгожвалi клас цацкамi, шарамi, сняжынкамi. Спявалi песнi i рыхтавалi падарункi сябрам да Новага года. Усiм было цiкава i весела.

01.12.2022

1 снежня ў рамках папулярызацыі беларускай мовы, для вучняў 5 “Б” класа, была арганізавана пазнавальная гадзіна “Шчырасць душы і сэрца”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Алены Васілевіч. На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускай пісьменніцы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі – Алены Васілевіч.

24.11.2022

24 лістапада, для вучняў 5 «А» класа было праведзена мерапрыемства па папулярызацыі беларускай мовы: « Пясняр працы і змаганняў»: музычная кампазіцыя да 135- годдзя з дня нараджэння Ц. Гартнага».

У ходзе мерапрыемства вучні наведалі бібліятэку і пазнаеміліся з творамі Ц. Гартнага.

17.11.2022

У 8 “Б” класе адбылася літаратурна – музычная кампазіцыя “Не змоўкне голас песняра”, прысвечаная 140-ой гадавіне з дня нараджэння Якуба Коласа. На мерапрыемстве вучні ўспомнілі самыя значныя моманты жыцця і творчасці пісьменніка, зрабілі віртуальную экскурсію ў мінскі музей імя Я. Коласа. Кожны вучань прачытаў на памяць радкі з любімых вершаў народнага пісьменніка. Цікавай атрымалася тэатральная пастаноўка пра маленства Я. Коласа.

Мова- гэта тое, што павінен паважаць і любіць кожны народ. У чацвер 17.11.2022 г. у 6 “Б” класе прайшоў вечар, прысвечаны 140-годдзю беларускага песняра Якуба Коласа. Вучні пазнаеміліся з творчасцю і жыццевым шляхам беларускага письменніка, прагледзелі відэафільм аб гэтым. Каб захоўваць культуру свайго народа, трэба і аб мове не забываць#размаўляйпабеларуску

10.11.2022

У кожнага народа ёсць паэты, з якіх пачынаецца слава і гонар краіны.

Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца ЯНКА КУПАЛА і ЯКУБ КОЛАС. Імёны гэтых класікаў заўсёды гучаць побач. Амаль адначасова яны прыйшлі ў літаратуру, раіліся адзін з адным і доўгія гады сябравалі.

У 2022 годзе ўся культурная грамадскасць Беларусі адзначае 140-гадовы юбілей выдатных класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У сувязі з гэтай падзеяй у 6 “А” класе 10 лістапада прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў “Цукеркі ад Коласа “. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчым шляхам народнага пісьменніка. Чыталі вершы класіка. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі цукеркі#размаўляйпабеларуску.

27.10.2022

27 кастрычніка, у рамках папулярызацыі беларускай мовы, для вучняў 7 “Б” класа прайшоў вусны часопіс “Місія пісьменніка: адчуваць подых гісторыі”, які быў прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Мікалая Чаргінца. Вучні прачыталі невялікі ўрывак з яго раману “” Операция “Кровь””, даведаліся пра біяграфію беларускага пісьменніка, палітыка, заслужанага дзеяча культуры.

20.10.2022

20 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы ў 7 “А” класе прайшла літаратурная гасцёўня “ Я ведаю хрусткага міру цану“, да 85-годдзя з дня нараджэння Мікалая Чаргінца. На гэтым мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю выдатнага беларускага дзеяча культуры, заслужаным работнікам Міністэрства ўнутраных спраў, генералам- маёрам міліцыі, кандыдатам юрыдычных навук, пісьменнікам Мікалаем
Чаргінцом.

13.10.2022

13 кастрычніка ў 8″Б” класе адбылася літаратурная вечарына “Так хочацца пакланіцца прыродзе за тое, што яна дае нам жыццё”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Івана Пташнікава. На мерапрыемстве вучні ўзнавілі веды пра жыццё і творчасць беларускага пісьменніка, нагадалі яго знакамітыя творы пра прыроду і жывёльны свет. Вынікам вечарыны стаў гімн прыродзе, які склалі самі вучні.

06.10.2022

Па ўсталяваўшайся традыцыі нашай установы адукацыі, у чацвер 6 кастрычніка  быў праведзены вусны часопіс “Чалавек вялікай душы і таленту”, прысвечаны да 90-годдзя з дня нараджэння знакамітага пісьменніка Івана Мікалаевіча Пташнікава. Вучні 8 “А” класса распавядалі пра жыццё і творчы шлях гэтага пісьменніка, даведаліся як на яго творы паўплывала дзяцінства, якое прайшло ў ваенныя гады на Лагойшчыне, якое прызнане ён атрымаў пад час свайго жыцця. Акрамя таго, вучні пазнаёміліся з апавяданнямі І.Пташнікава, і намалявалі вобразы наваколля весак і прыроды на падставе ўрыўкаў з апавяданняў “Лонгва” ,”Найдорф” і “Тартак”. Вучні былі ўраджаны і захоплены яскравайсцю жыцця і твораў пісьменніка.

29.09.2022

“Беларусь у легендах i паданнях”. Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ý 9″Б” класе ý беларускамоýны чацвер 29.09.2022.
Днi беларускай мовы даюць магчымасць напомнiць пра тое, што мы- беларусы, а нашай роднай мовай з’ яýляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ý пакаленне i суправаджае нас усё жыццё.

 

22.09.2022

Горад Магілёў – абласны цэнтр Беларусі, трэці па велічыні і колькасці насельніцтва ў краіне. Магілёў размясціўся на берагах найпрыгажэйшай ракі Днепр, якая дзеліць горад на дзве часткі. Наш горад мае вялiкую гісторыю: стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага і рэзідэнцыя апошняга расійскага імператара адлюстроўваюць падзеі пачатку XX ст. Налёт мінулых часоў адлюстроўвае пешая вуліца, цяпер – Ленінская, дзе размяшчаюцца былая гарадская ўправа, палац архібіскупа і гімназія. Панарама ў Магілёве адкрываецца каля ратушы, дзе знаходзяцца і будынак тэатра XIX ст. і музей мастака-пейзажыста В. Бялыніцкага-Бірулі, а таксама Мастацкі музей горада Магілёва, які адносіцца да XX ст. і спалучае ў сабе розныя архітэктурныя стылі. Пад час вiртуальнай экскурсii «На вулiцах роднага горада» вучнi 9 «А» класса, выкарыстоўвая сець iнтэрнэт, пазнаэмiлiся з багаццямi нашага горада, дакранулiся да яго гiсторыi, адчуўшы моц роднай зямлi.

15.09.2022

У чацверг 15 верасня для вучняў  10 “Б” класа быў падрыхтаваны турнір знаўцаў “Славутыя людзі зямлі беларускай”.  Была аформлена кніжная выстава пад назвай “Асветнікі зямлі беларускай”.

Мэта мерапрыемства —  абнавіць веды вучняў, набытыя на ўроках гісторыі Беларусі. Дапамагчы ім адчуць, што нашы землякі стаяць у ліку  самых вядомых  беларускіх постацей, якімі ганарыцца наша краіна.

Кажуць, што у народа,  які  не  ведае  і не памятае  свайго мінулага,  няма  будучыні.      Кожнае імя, што захавала наша гісторыя, мы павінны ведаць і шанаваць, бо ў гэтым аснова нашай чалавечай годнасці, з гэтага пачынаецца клопат пра дзяржаву, яе культуру, маральнасць і духоўнасць.

08.09.2022

“Нiякае багацце людзей не бывае даражэйшым за iх родную мову.”(Якуб Колас)
8 верасня 2022г.
На мерапрыемстве прагучалi вершы пра родную мову, вучнi пашырылi свой слоўнiкавы запас. Дзецi подбiралі розным прадметам беларускiя назвы. Кожны вучань зразумеў, што трэба любiць и шанаваць родную мову, бо менавiта ў ёй – гiсторыя народа.

 

 

Обсуждение закрыто.