Свята роднай мовы
26 лютага ў беларускамоўны чацвер у школе адбылося Свята роднай мовы. У мерапрыемстве удзельнічалі вучні 6-10 класаў, якія прынялі актыўны ўдзел у гульні перакладчыкаў “Лепшы знаўца роднай мовы” і віктарыне ” Беларусь мая сінявокая”. Гэта выклікала жывую цікавасць і дазволіла ў невымушальнай форме выявіць сапраўдныя веды вучняў. Удзельнікі свята чыталі вершы беларускіх класікаў літаратуры, спявалі беларускія песні, складалі прыказкі і прымаўкі на роднай мове. Яскравай падзей свята стала выступленне школьнага батлеечнага тэатра “Валошкі”, які прадставіў прэм’реру казкі “Матуля, дарагая мая…”,…








































