Музейны куток беларускай лялькі

Стварэнню музейнага кутка папярэднічала шматгадовая пошукавая работа вучняў і педагогаў школы. Мэта стварэння музея: пазнаёміць вучняў з гісторыяй беларускай нацыянальнай лялькі.

Урачыстае адкрыццё музейнага кутка адбылося 6 снежня 2012 года.

Стэнды:

Экспанаты:

Для правядзення даследчай дзейнасці навучэнцаў, выхавання патрыятызму і грамадзянснасці, фарміравання ведаў па гісторыі стварэння беларускай лялькі, у школе быў створаны музейны куток беларускай лялькі. У музейным кутку праводзяцца экскурсіі для гасцей школы, а таксама для навучэнцаў і іх бацькоў.

У групу экскурсаводаў “Ляльказнаўцы” уваходзяць навучэнцы 9 “А” і 8 “Б” класаў, пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Бародкінай А.В. Ляльказнаўцы знаёмяць наведвальнікаў музейнага кутка з гісторыяй стварэння беларускай лялькі і каляндарна-абрадавымі святамі. Кожная экскурсія прымеркавана да самых значных беларускіх дат.

Прикреплённые файлы

Обсуждение закрыто.