Дзень роднай мовы
У межах правядзення прадметнага тыдня гуманітарных навук і напярэдадні святкавання Дня роднай мовы ў нашай школе адбылася падзея, якая нікога не пакінула абыякавым. Вучні старэйшых класаў сабраліся разам, каб ушанаваць год беларускай жанчыны і паспаборнічаць у майстэрстве мастацкага слова. Конкурс чытальнікаў “Славутыя жанчыны зямлі беларускай” стаў сапраўдным святам паэзіі і гісторыі. Юнакі і дзяўчаты старанна рыхтаваліся, каб праз радкі вершаў расказаць пра лёс і веліч беларускіх жанчын. Тэматыка твораў была надзвычай разнастайная і глыбокая. У цэнтры ўвагі апынуліся легендарныя постаці…








































