140-гадовы юбілей Якуба Коласа
У лістападзе наша краіна адзначае 140-гадовы юбілей Якуба Коласа, вядомага беларускага пісьменніка, педагога і вучонага, народнага паэта Беларусі. Якуб Колас — адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. На працягу дзесяцігоддзяў Якуб Колас ішоў у першым шэрагу рупліўцаў роднай культуры і літаратуры. З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава, прысвечаная знакамітым юбілярам гэтага года Янку Купале і Якубу Коласу, а для вучняў 8-х класаў прайшло мерапрыемства “ На ростанях жыцця” . Вучні ўважліва слухалі звесткі аб жыцці і творчасці…









































