Сусветны дзень роднай мовы
У чацверг, 21 лютага, наша школа адзначыла свята, прысвечанае Сусветнаму дню роднай мовы.
Гэта свята – нагода для нас, беларусаў, яшчэ раз задумацца аб лёсе нашай беларускай мовы.
Цікавасць да гэтай падзеі вялікая – удзел прынялі вучні, настаўнікі і выхавацелі школы.
Вучні малодшых класаў вывучылі на памяць і расказалі вершы беларускіх пісьменнікаў, а на вялікім перапынку удзельнічалі ў флэшмобе “Полька беларуская”, дзе танчылі не толькі вучні, але і настаўнікі.
У другой палове дня адбыўся святочны канцэрт “Не пакідайце ж мовы роднай”, у якім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў. Тут гучалі вершы беларускіх класікаў, народныя песні і танцы. Цікавымі былі інсцэніроўкі і кліпы да песень сучасных спевакоў Беларусі.
Мэтай мерапрыемстваў было увесці вучняў у атмасферу жывога беларускага слова, даць магчымасць адчуць яго прыгажосць і непаўторнасць.