Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не безродны сын

Гавары са мной па-беларуску.

Я. Янішчыц

 

Пад такім дэвізам у нашай школе распачаўся тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які праходзіў з 19 па 23 верасня 2022 года. Прапанаваны план мерапрыемстваў вельмі змястаўны і насычаны, складаўся з раздзелаў: “Багацце беларускай мовы”, “Родная мова ў культуры і мастацтве”, “За што я люблю родную зямлю”, “Літаратура як люстэрка мовы”, “Родная мова-мова навукі”.

У кожны дзень тыдня праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: спартландыя “Мы ганарымся, что мы беларусы”, літаратурная гульня “Мы ўсе гэта ведаем…”, інфармацыйная бяседа “Мір і адзінства”, выраб нагляднага матэрыялу “Падарунак для пачатковай школы”, флэшмоб “Крочым насустрач новаму”, творчая майстэрня “Мой род. Родная зямля. Народ. Мой радавод”, віртуальная экскурсія “На вуліцах роднага горада”, віктарына “Наша Беларусь”, старт акцыі “Чытаем пісьменнікаў-юбіляраў”, прэзентацыя віншавальных паштовак “Добрыя словы на роднай мове”.

Цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы ў рамках тыдня роднай мовы садзейнічалі не толькі фарміраванню ў дзяцей павагі і любові да роднай мовы, але і ўзбагацілі новымі ведамі, далучылі да духоўнай спадчыны нашага народа.

Обсуждение закрыто.