Роднага слова душою крануцца…

21 лютага ў школе адбылося вялікае свята “Роднага слова душою крануцца…”, прысвечанае міжнароднаму Дню роднай мовы. У час святкавання ў зале гучалі беларускія песні, жарты, гульні. Дзеці паказалі сваё майстэрства ў чытанні на памяць вершаў беларускіх класікаў. У конкурсе прынялі ўдзел вучні 6-10 класаў.

1 месца занялі: Палякоў Захар, вучань 10 “А” класа; Дубінская Карына, вучаніца 8 “Б” класа; Урублеўская Вольга, вучаніца 7 “Б”.

2 месца занялі: Жарыкава Надзея, вучаніца 10 “А” класа; Дарнауф Багдан, вучань 8 “Б” класа; Кірыловіч Уладзімір, вучань 6 “А” класа.

3 месца занялі: Бондараў Артём, вучань 10 “А” класа; Калістратава Яўгенія, вучаніца 9 “А” класа; Андрынскі Арцём, вучань 7 “Б” класа.

Віншуем усіх пераможцаў! Жадаем, каб родная мова гучала заўсёды ў нашым паўсядзённым жыцці!

 

Обсуждение закрыто.