Экскурсія ў парк інтэрактыўнай сярэднявяковай гісторыі “Вялікае княства Сула”

16 кастрычніка навучэнцы 7-10 класаў наведаліся з экскурсіяй у парк інтэрактыўнай сярэднявяковай гісторыі “Вялікае княства Сула”

Гэты парк змяшчае найбольш значныя гістарычныя вехі беларускай гісторыі, пачынаючы ад каменнага веку да разбуранага і адноўленага наноў радавога гнязда магнацкага роду Ленскіх.

Мы вельмі рады і ўдзячны былі мінуючы мост, які злучае сучаснае з мінулым пабываць у гэтым гістарычным месце, дзе гісторыя ажывае у асобах і з’явах. Вялікая увага дадаецца папулярызацыі беларускай мове, у кожнай лакацыі сустракае экскурсавод, які размаўляе толькі на роднай беларускай мове. Кожная інсталяцыя змяшчае элементы беларускай культуры. Мы адчувалі пачуцці гордасці за наш народ, уласнай нацыянальнай годнасці, з разуменнем таго, што наша краіна мае сваю уласную вялікую гісторыю.

Обсуждение закрыто.