У лістападзе наша краіна адзначае 140-гадовы юбілей Якуба Коласа, вядомага беларускага пісьменніка, педагога і вучонага, народнага паэта Беларусі. Якуб Колас — адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. На працягу дзесяцігоддзяў Якуб Колас ішоў у першым шэрагу рупліўцаў роднай культуры і літаратуры.
З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава, прысвечаная знакамітым юбілярам гэтага года Янку Купале і Якубу Коласу, а для вучняў 8-х класаў прайшло мерапрыемства “ На ростанях жыцця” .
Вучні ўважліва слухалі звесткі аб жыцці і творчасці Якуба Коласа і з захапленнем слухалі мызычныя кампазіцыі па творах паэта. Потым добра справіліся з пытаннямі віктарыны і прыйшлі да высновы , што творы Якуба Коласа пранікаюць у самае сэрца, прымушаюць думаць і знаходзіць адказы на галоўныя жыццёвыя пытанні : як трэба жыць і якім трэба быць. А яго жыццё – узор і прыклад усім, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў.