10 студзеня школьны батлеечны тэатр “Валошкі” пад кіраўніцтвам Грыцанавай Галіны Вікенцьеўны выступаў у музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Батлеечную пастанову “Цар Ірад” паглядзелі вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ горада Магілёва, а таксама прадстаўнікі царквы. Запрашаем усіх на нашу пастаноўку!
Сёння зноў у школе свята! Грыцанава Галіна Вікенцьеўна і батлеечны тэатр “Валошкі” з вучняў 8,9,10 класаў паказалі ўсім вучням нашай школы пастанову “Цар Ірад”. Такім вось святам мы адзначаем Каляды!