Батлейка запрашае

Штогод школьны тэатр “Валошкі” пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Грыцанавай Галіны Вікенцьеўны рыхтуе новую пастаноўку спектакля.3 студзеня адбылася чарговая прэм’ера казкі “Рэпка на новы лад”. Пастаноўка вельмі падабалася гледачам, яны атрымалі сапраўдную асалоду ад гульні і майстэрства юных артыстаў. Вучні з задавальненнем займаюцца тэатральнай дзейнасцю. Выступленне на сцэне патрабуе ад іх шмат працы над адпрацоўкай маўлення, мімікі, жэстаў, рухаў , умення імправізаваць і працаваць у камандзе. Гульня на сцэне прадстаўляе вучням з АПФР магчымасць поўнага раскрыцця індывідуальных асаблівасцей , фарміруе камунікатыўныя здольнасці і правільныя паводзіны ў сучасным жыцці.

14 студзеня ў стары Новы год у школе адбылася калядная сустрэча. Батлеечны тэатр “Валошкі” павіншаваў усіх са святамі і прадставіў для вучняў пачатковых класаў прэм’еру спектакля “Віфліемская зорка”. Шмат яркіх эмоцый і радаснага настрою выклікала калядная казка ў маленькіх гледачоў.

 

Кіраўнік тэатра “Валошкі” Грыцанава Галіна Вікенцьеўна правяла майстар-клас для ўдзельнікаў рабочай рэспубліканскай сустрэчы па абмене вопытам устаноў адукацыі Беларусі, якія супрацоўнічаюць з міжнароднай грамадскай арганізацыяй “SOS – дзіцячыя вёскі Беларусь”. Насаўніца падзялілася вопытам працы батлеечнага тэатра.

Батлеечны тэатр “Валошкі” павіншаваў школу з 80-годдзем, выступіў з пастаноўкай “Незвычайны ўрок беларускай мовы”.

Ужо другі раз наш тэатральны калектыў “Валошкі” быў запрошаны на пяты адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”, які адбыўся 19 мая ў аграгарадку Залессе Гродненскай вобласці.

Тэатр выступіў з пасаноўкай “Незвычайны ўрок беларускай літаратуры”. Кожны юны акцёр стараўся паказаць сваё майстэрства, таленавітасць, адказнасць. І вынік плённай працы не заставіў сябе чакаць.

Калектыў атрымаў перамогу: дыплом “Лепшы спектакль”, дыплом “Батлейка – хіт”. Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў.

10 студзеня школьны батлеечны тэатр “Валошкі” пад кіраўніцтвам Грыцанавай Галіны Вікенцьеўны выступаў у музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Батлеечную пастанову “Цар Ірад” паглядзелі вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ горада Магілёва, а таксама прадстаўнікі царквы. Запрашаем усіх на нашу пастаноўку!

15 студзеня 2019 года  батлеечны тэатр “Валошкі” з вучняў 8,9,10 класаў разам са сваім кіраўніком Грыцанавай Галінай Вікенцьеўнай паказалі ўсім вучням нашай школы пастанову “Цар Ірад”. Такім вось святам мы адзначаем Каляды!

Тэтральны батлеечны калектыў “Валошкі” рыхтуецца да новай пастаноўкі, прысвечанай народнаму святу Каляды.

З 2017 года у школе працуе тэатр-студыя “Батлейка”, якім кіруе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грыцанава Галіна Вікенцьеўна. У студыі займаюцца таленавітыя вучні 6-10 класаў. Тэтр робіць розныя пастаноўкі, прысвечаныя народным святам, а так сама розныя павучальныя казачныя п’есы.

У сакавіку 2018 года тэатральны батлеечны калектыў атрымаў новае імя “Валошкі”. Акрамя пастановак на школьнай сцэне батлеечны тэатр займаецца і валанцёрскай дзейнасцю: выступае з пастаноўкамі ў спецыяльнай школе г. Магілёва і ў гарадскім карэкцыйным цэнтры. Ужо ў маі 2018 года новы тэатральны батлеечны калектыў “Валошкі” выйшаў на вялікую рэспубліканскую сцэну. Вучні разам са сваім кіраўніком прынялі ўдзел у IV адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”. Выступленне было паспяховым, калектыў атрымаў дыплом II ступені.

 

Обсуждение закрыто.